Джо Байдэн прыняў прысягу і ўступіў на пасаду прэзідэнта ЗША
46-й прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прыняў прэзідэнцкую прысягу і афіцыйна ўступіў на пасаду прэзідэнта ЗША.
Joe Bideno priesaika / AP nuotr.
«Я, Джозэф Робінет Байдэн малодшы, урачыста клянуся, што буду добрасумленна выконваць абавязкі прэзідэнта Злучаных Штатаў і ў поўную меру маіх сіл буду падтрымліваць, ахоўваць і абараняць Канстытуцыю Злучаных Штатаў. І хай дапаможа мне Бог», – сказаў ён словы прысягі.
Перад гэтым прысягу прыняла Камала Гарыс, якая афіцыйна стала віцэ-прэзідэнтам.
У інаўгурацыйнай прамове Байдэн адзначыў: «Нам шмат трэба зрабіць, шмат аднавіць, пабудаваць. Не так часта ў нашай гісторыі былі такія складаныя перыяды, як цяперашні», але «мара аб справядлівасці для ўсіх – збудзецца».
Байдэн заявіў, што з ягоным абраннем дэмакратыя перамагла і паабяцаў перамагчы расізм.
Беларускае Радыё Рацыя