Джо Байдэн запрасіў Святлану Ціханоўскую на сустрэчу
Святлану Ціханоўскую запрасілі на сустрэчу з будучым прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. Пра гэта яна паведаміла ў інтэрв’ю „Белсату”.
Раней газета The Washington Post у рэдакцыйным артыкуле прапанавала запрасіць Ціханоўскую на інаўгурацыю Джо Байдэна, што мае адбыцца 20 студзеня.
А 14 снежня Калегія выбаршчыкаў павінна зацвердзіць Байдэна на пасаду прэзідэнта. У яго 306 галасоў, у Трампа — 232.
Беларускае Радыё Рацыя
