Джо Байдэна вітаюць з перамогай
Саюзнікі ЗША па ваенна-палітычных і эканамічных пытаннях неадкладна адрэагавалі на паведамленні аб перамозе Джо Байдэна падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2020 года.
Ангела Меркель, федэральная канцлерка Нямеччыны, ключавога саюзніка ЗША ў Еўропе, заявіла, што чакае развіцця супрацоўніцтва з прэзідэнтам Байдэнам. Яна падкрэсліла, што стала першай жанчынай на пасадзе канцлера Нямеччыны, а Камала Гарыс, паплечніца Байдэна ў барацьбе за прэзідэнцкую пасаду, стане першай у гісторыі ЗША жанчынай віцэ-прэзідэнткай.
Прэм’ер-міністр Канады Джасцін Трудо ад імя ўрада Канады павіншаваў Джо Байдэна і Камалу Гарыс з іх выбраннем наступнымі прэзідэнтам і віцэ-прэзідэнткай ЗША. Прэмʼер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан, якога многія лічаць «блізкім саюзнікам Трампа», павіншаваў Байдэна і Гарыс з «гістарычнай перамогай». Віншаванні Джо Байдэну, нашчадку імігрантаў з Ірландыі, і Камалу Гарыс накіраваў прэмʼер-міністр Ірландыі Мікал Марцін.
Джо Байдэна і Камалу Гарыс павіншавалі лідары Францыі, Італіі, Аўстрыі, Гішпаніі і Украіны.
Беларускае Радыё Рацыя