Джон Макейн: Беларусь можа стаць членам Еўразвязу і НАТА
Беларусь, Малдова і Украіна заслугоўваюць шанец далучыцца да Еўрапейскага звязу і НАТА, калі будуць адпавядаць крытэрам гэтых арганізацый.
Заявіў амерыканскі сенатар Джон Макейн падчас дыскусіі на міжнароднай канферэнцыі ў Братыславе ў пытаннях глабальнай бяспекі.
Макейн адказваў на пытанне вядоўцы дыскусіі, палітычнага аналітыка Робіна Шэфэрда, ці не адчувае ён шкадавання, што заходнія суседзі Расеі 5-10 гадоў таму не атрымалі такога шанцу, і ці лічыць ён, што цяпер ён канчаткова згублены.
У адказе Макейн падкрэсліў, што абавязковай умовай для сяброўства ў НАТА з’яўляецца дэмакратызацыя краіны.
Фота AFP