Джонсан і Байдэн падпісалі „новую Атлантычную хартыю”
Кіраўнікі Вялікабрытаніі і ЗША Борыс Джонсан і Джо Байдэн 10 чэрвеня падпісалі „новую Атлантычную хартыю”.
Гэта наўпроставая адсылка да так званай Атлантычнай хартыі, якая была падпісана 80 гадоў таму, у 1941 годзе, у час Другой сусветнай вайны. Яна была падпісана тагачаснымі брытанскім прэм’ерам Уінстанам Чэрчылем і прэзідэнтам ЗША Франклінам Рузвельтам.
У „новай Атлантычнай хартыі” падкрэсліваецца прыхільнасць ЗША і Брытаніі ідэям дэмакратыі, адкрытага грамадства і правоў чалавека.
Хартыя змяшчае абавязкі супрацаваць у галіне зменаў клімату, навукі і тэхналогій, а таксама ў рамках НАТО. У дакуменце падкрэсліваецца недапушчальнасць умяшання ў выбары і распаўсюду дэзінфармацыі.
Беларускае Радыё Рацыя
