Дзмітры Балкунец: Хутка Лукашэнка пачне прыбіраць сваіх паплечнікаў
Праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі актывістаў, затрыманых 14 ліпеня. У гэты дзень ператрусы прайшлі ў офісах дзясяткаў грамадскіх арганізацый па ўсёй краіне. Дзясяткі чалавек былі затрыманыя і дапытаныя, многіх з іх адпусцілі. Аднак частку пакінулі за кратамі. Татальная зачыстка недзяржаўнага сэктара гэта помста Лукашэнкі тым, хто за яго не галасаваў і за санкцыі, кажа палітолаг Дзмітры Балкунец
– Пасля таго, як Лукашэнка разграміць усіх, як ён лічыць, ідэйных ворагаў, ён возмецца граміць сваіх паплечнікаў. Таму я думаю, што першым пад удар пападзе Уладзімір Макей. Яго абвінавацяць у тым, што ён быў кіраўніком сярод змоўшчыкаў. Я думаю, што так будзе, ведаючы гісторыю 30-х гадоў, сталінскага перыяду. Я думаю, што Лукашэнка хутка да гэтага прыйдзе – і Качанаву прыбярэ, і Церцеля прыбярэ, але не адразу, паступова.
Пераслед грамадзянскай супольнасці ў Беларусі са жніўня 2020 года набыў беспрэцэдэнтны маштаб. Рэпрэсіі такога маштабу скіраваныя на знішчэнне ўсялякіх праяваў грамадскай актыўнасці ў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя