Дзмітрыеў таксама не прайшоў
Цэнтральная выбарчая камісія мае прозвішчы верагодных пераможцаў амаль на ўсіх акругах пасля падліку галасоў, расказала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына на прэс-канферэнцыі. Прадстаўнікоў апазіцыі сярод пераможцаў няма. Раней не было звестак па Дзяржынскай акрузе, дзе балатаваўся лідар руху «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў. Цяпер у спісе ЦВК па гэтай акрузе пераможцам пазначаны Аляксандр Саракач.
З вядомых фігураў Ярмошына назвала наступных: экс-міністарку інфармацыі Лілію Ананіч, ранейшых дэпутатаў: Валерыя Варанецкага, Людмілу Макарыну-Кібак, Ігара Камароўскага, Ганну Старавойтаву, Ігара Марзалюка, Вольгу Петрашорву, Тамару Даўгашэй,
Першая сесія новых скліканняў і Палаты прадстаўнікоў, і Савету Рэспублікі мае прайсці 6 снежня.
Беларускае Радыё Рацыя
