Дзмітрый Балкунец: Еўропа павінна прызнаць рэжым Лукашэнкі тэрарыстычным



11-га кастрычніка ў Нюрнбергу прайшла міжнародная прававая канферэнцыя „Злачынствы супраць чалавецтва і прызнанне Лукашэнкі тэрарыстам”. Падчас 5-гадзіннага марафону дакладаў удзельнікі абнародавалі ўсе дзеянні рэжыму Лукашэнкі, якія нанеслі шкоду Беларусі як дзяржаве і беларускаму народу як носьбіту суверэннай улады.

Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з „Госцем Рацыі”, палітолагам Дзмітрыем Балкунцом пра значэнне Нюрнбергскага паседжання 2021 году, як могуць развівацца падзеі ў Беларусі надалей і якую ролю ва ўсім гэтым можа адыграць Польшча:

– Ва ўсіх адзіная мэта, толькі розныя метады яе дасягнення. Таму нават калі ёсць нейкія розныя калоны, якія рухаюцца ў апазіцыйным лагеры, то яны канешне ўсе праследуюць адну мэту – трансфармацыю рэжыму. Тое, што ў Нюрнбергу праходзіць, то гэта канешне важнае дасягненне і важны задзел на будучыню, каб інфармацыйным чынам данесці пра здзейсненыя злачынствы, якія ёсць, задакументаваць іх і пастарацца закласці аснову для будучага міжнароднага трыбуналу, дзе я ўпэўнены, будуць удзельнічаць палітыкі і людзі, якія пацярпелі.

РР: Ці можна казаць, што будуць нейкія юрыдычныя вынікі?

– Я думаю, што гэта хутчэй варта разглядаць, як навуковаю канферэнцыю. Яна ў збольшага мае навукова-асветніцкі характар. Стварэнне і правядзенне міжнароднага трыбуналу патрабуе яшчэ пэўнай працы. 

РР: Польшча пачынае браць на сябе адказнасць за вырашэнне канфлікту?

– На жаль я не паглыблены ў польскую рэчаіснасць. Я слухаў выступ Томаша Віленьскага, я лічу, што ён дастаткова сістэмна займаецца абаронай правоў беларусаў, якія пацярпелі ад злачынстваў рэжыму Лукашэнкі і дастаткова глыбока пагружаны ў беларускую павестку. Я лічу, што яго дзейнасць яшчэ паслужыць на карысць развянчання злачынстваў, якія Лукашэнка здзяйсняе ў Беларусі і за межамі. Я думаю, што ў нейкай ступені падзеі ў Беларусі канешне закранаюць сітуацыю ў суседзяў, то яны вымушаныя так ці  іначай ствараць абаронныя бар’еры на мяжы ад гібрыднай вайны, звязаныя з міграцыйным крызісам. У выступленні Томаша прагучала інфармацыя пра новыя тэрарыстычныя пагрозы, якія рэжым Лукашэнкі праводзіць з удзелам крыміналу. Гэты момант мне здаецца цікавым.

РР: Ці канец рэжыму Лукашэнкі будзе на агульным судзе?

Так, гэтага б хацелася. Суд можа быць паралельным працэсам, Лукашэнка нават можа захоўваць уладу, калі яго асудзяць. Ён баіцца суда, ён баіцца трыбуналу, ён баіцца, што яго асудзяць, таму ён будзе любой цаной, любой сілай утрымліваць уладу ў краіне, відавочна для яго гэта задача нумар адзін, каб захаваць сваю ўладу, свой уплыў у Беларусі. Я абсалютна ўпэўнены, што Лукашэнка не спыніцца не перад чым. Ён будзе гатовы пайсці на самыя радыкальныя дзеянні не толькі з мігрантамі, але будуць і спробы здзяйснення тэрактаў у Еўропе, уключна са спробамі арганізацыі забойства еўрапейскіх і беларускіх палітыкаў у краінах Еўразвяза. Я абсалютна ўпэўнены, што Лукашэнка не перад чым не спыніцца. Я ўпэўнены, што чым раней Еўропа прызнае яго тэрарыстам, тым больш будзе шанцаў, што гэты рэжым будзе спынены. Я бачу, што Макей і яго група вядзе актыўную працу па спробах наладзіць дыялог з Еўропай. На днях высветлілася, што ў Польшчу прыязджаў першы міністр замежных спраў Беларусі Краўчанка. Напэўна далі заданне паехаць і выступіць нейкім амбудсменам і адбяліць рэжым Лукашэнкі, чым Макей займаецца ў апошнія гады. Я лічу, што Еўропа павінны спыніць кантакты з рэжымам Лукашэнкі і прызнаць яго тэрарыстычным.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя