Дзмітрый Балкунец: Лукашэнка атрымае толькі мой труп
Генеральная пракуратура Беларусі 26 сакавіка паведаміла пра адкрыццё справы па частцы 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да беларускага палітолага Дзмітрыя Балкунца, які жыве ў Расеі, „за публічную абразу прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” у Інтэрнэце.
Балкунец пракаментаваў для @radiosvaboda крымінальную справу супраць яго:
– Лукашэнка атрымае толькі мой труп. Калі будзе перадача, мяне прывязуць у труне, і хай Лукашэнка яе носіць.
Балкунец часта выступае на расейскім тэлебачанні і ў сацсетках з крытыкай Лукашэнкі.
Беларускае Радыё Рацыя
