Дзмітрый Балкунец: Няма крокаў, якія прыводзяць да вынікаў
Палітолаг Дзмітрый Балкунец – непрымірымы праціўнік дэмакратычных сіл пад кіраўніцтвам Святланы Ціханоўскай. Палітолаг лічыць, што яны не робяць рэальных крокаў для вызвалення палітвязняў.
Сёння мы паразмаўлялі з „Госцем Рацыі” Дзмітрыем Балкунцом пра памылкі дэмакратычнага кіраўніцтва Святланы Ціханоўскай і як іх можна было пазбегчы:
РР: Чаму вы так крытычна і негатыўна ставіцеся да таго, што робіць Ціханоўская?
– Я думаю, што пазіцыя, якую я выражаю, звязана з пэўнымі назіраннямі за тымі працэсамі, якія адбываюцца ў дэмакратычных сілах, і на мой погляд, імітацыяй пэўнай палітычнай дзейнасці. Калі мы кажам пра прэтэнзіі, якія ўзнікаюць у мяне і не толькі, у людзей, якія чытаюць мяне, у тым ліку, задаюць пытанні, то гэта звязана з адсутнасцю нейкага выніку на працягу трох гадоў. Я не кажу пра паездкі, фотаздымкі, я кажу, што за гэты час не вызвалены ніводны палітычны вязень. Не дасягнуты вынікі па нейкіх істотных пытаннях, якія б прывялі да адыходу Лукашэнкі да ўлады. Гэтага можна дабіцца толькі больш жорсткай пазіцыяй, якой на жаль у офісе Ціханоўскай я не бачу. Больш за тое, я бачу дзейнасць офісу, якая накіраваная на раскол дэмакратычнага руху. У тым ліку, якая накіраваная на падпарадкаванне шэрагу медыяў, якія звязаныя ці афіляваныя фінансава з Офісам Ціханоўскай. Гэта прыводзіць да адмоўнага выніку, бо гэты медыя асяродак становіцца нецікавым для беларускага чытача ці гледача. Гэта гісторыя звязана з непразрыстым уплывам на пэўныя працэсы звязаныя з фінансаваннем дэмакратычнага руху. Гэта вядзе да адмоўнага выніку. Некаторыя людзі, якія напрацягу 30-ці гадаў сядзяць на заходніх грантах, у іх няма ніякай матывацыі мяняць штосьці ў беларускім дэмакратычным руху, яны не гатовыя адказваць за правал сваёй дзейнасці. Таксама як супрацоўнікі Офісу Ціханоўскай не гатовыя адказваць за правалі і тыя абяцанні, якія яны давалі яшчэ ў 2021 годзе, калі сцвярджалі пра нейкія перамовы. Ніхто з іх не папрасіў прабачэння перад выбаршчыкамі за тое, што яны ўвялі людзей у зман, абяцаючы перамовы з Лукашэнкам, Вячорка нават называў нейкія даты. Нічога гэтага няма. Гэта магчыма адна з прычын такога дзеяння. Таксама гісторыя звязана з нежаданнем гэтай групы людзей абмяркоўваць стратэгію дзеянняў. Ёсць прыгожая карцінка, але сваёй стратэгіі яны не маюць і не хочуць яе абмяркоўваць, у гэтым таксама ёсць вялікая праблема. Мне неаднаразова паступалі прапановы сесці за адзін стол, каб некалькі дзён закрыцца ў нейкім месцы, абмяркуем план дзеянняў. Калі мы кажам, што ва ўсіх адна мэта, калі ва ўсіх адна мэта, гэта пытанне, бо ў мяне вялікія сумневы. Магчыма ў некаторых няма такой мэты, каб Лукашэнка сышоў. Магчыма ў некаторых ёсць мэта займацца тым, чым яны займаліся напрацягу 30-ці гадоў імітуючы гэта палітычную барацьбу, а рэальнага выніку няма. Я таксама не атрымаў адказу ад Ціханоўскай і яе атачэння, што такое план „Перамога”. Чаму за яго людзі ў Беларусі арыштоўваюцца. Азараў расказвае нейкую прыгожую, фантастычную гісторыю пра нейкія сакрэтныя аперацыі, сцвярджаючы, што ён там штосьці рабіў, а людзі ў Беларусі ў выніку ў турмах сядзяць. Ціханоўская кажа, што план сакрэтны і нічога не ведае, Латушка нічога не ведае. Канешне ў гэтай сітуацыі ўзнікаюць пытанні, гэта першае. Другое, што датычыць канструктыўнай павесткі. Павестка была неаднаразова агучана, адно з прапаноў звязана з канкрэтным вырашэннем пытання пра вызваленне палітвязняў. Яно вельмі простае, гэта падтрымка ідэі ўльтыматуму ў адносінах да Лукашэнкі з боку еўрапейскіх краін, бо краіны Еўропы і Штаты маюць інструмент уплыву на Лукашэнку. Калі ён адмаўляецца выконваць патрабаванні вызвалення палітвязняў напрацягу некалькіх дзён, то краіны Еўрапейскага Звязу, уключаючы Польшчу, Літву, Латвію, пры падтрымцы іншых краін Еўрапейскага Звязу, напрыклад, таксама ЗША, перакрываюць усё чыгуначнае і грузавое спалучэнне з Беларусі ў ЕЗ.
Беларускае Радыё Рацыя