Дзмітрый Балкунец: Зараз не трэба сварыцца
Супраць Святланы Ціханоўскай у інтэрнэце актыўна стала весціся кампанія па яе дыскрэдытацыі. Гэта найбольш ідзе ад прыхільнікаў Зянона Пазьняка. Бо і сам Пазьняк жорстка крытыкуе новых палітыкаў.
На думку палітолага Дзмітрыя Балкунца, зараз не трэба сварыцца, а садзіцца разам палітыкам розных часоў, бізнесоўцам, актыўнай грамадскасці і вырашаць, што рабіць далей, каб „лубянка” „не падарыла” нам Лукашэнку №2:
– Мне здаецца, што трэба не спрэчкі весці, а трэба весці дыскусію, дамаўляцца. Так, напрыклад, як Зянон рабіў у Вярхоўным Савеце, калі быў дэпутатам. У Беларусі сёння няма парламенту, але мы можам паспрабаваць зрабіць вось такі протапарламент ці нешта падобнае. Трэба даць магчымасць кожнаму: Святлане Ціханоўскай, Зянону Пазьняку, Валеру Цапкалу ды іншым палітычным асобам правесці дыскусію, у тым ліку ў жывым эфіры, вызначыць прыярытэты.
Па словах Дзмітрыя Балкунца, такой пляцоўкай можа стаць канферэнцыя дэмакратычных сіл, якая плануецца на 16-17 траўня ў Варшаве.
Беларускае Радыё Рацыя