Дзмітрый Балкунец: Заява Ціханоўскай выгадная для Лукашэнкі



Зварот Святланы Ціханоўскай аб пачатку агульнанацыянальнага галасавання праз платформу “Голас” выклікаў неадназначную рэакцыю. Сярод ацэнак выдзяляецца меркаванне, што рэжыму Лукашэнкі выгодны пераход пратэсту з вуліц у інтэрактыўную прастору.

Менавіта так ацаніў прапанову Ціханоўскай палітолаг, эксперт у сферы беларуска–расейскіх адносінаў Дзмітрый Балкунец:

– Гэтая заява, на мой погляд, ставіць кропку на Ціханоўскай як на апазіцыйным палітыку. Ціханоўская злівае пратэст. Ціханоўская трапіла пад уплыў свайго атачэння, якое складаецца з прадстаўнікоў апазіцыі, што мае вялікія кантакты з дзеючай уладай. І я думаю, што Ціханоўскай кіруюць, яна не самастойна агучыла ініцыятыву, заклікаючы на перамовы з Лукашэнкам, так чым яна прызнае яго як легітымнага кіраўніка дзяржавы.

Паводле Дзмітрыя Балкунца, Лукашэнка,  як аўтарытарны кіраўнік, не сядзе за стол перамоваў ані з Ціханоўскай, ані з прадстаўнікамі міжнароднай супольнасці, якія б вынікі агульнанацыянальнага галасавання не былі.

Беларускае Радыё Рацыя