Дзмітрый Грамакоў: Украіне цяжка паверыць, што Беларусь зможа саскочыць з расейскай «арбіты»
Ступень пагаршэння ўзаемаадносінаў паміж Беларуссю і Украінай на фоне развязанай Расеяй вайны абмеркавалі ўдзельнікі анлайн-дэбатаў «Будучыня Беларусі і Украіны».
Асноўныя засцярогі ўкраінскага боку абазначыў сацыёлаг, эксперт па камунікацыях Дзмітрый Грамакоў:
– Займець вось гэты суверэнітэт, права выбару і права голасу, у Беларусі шанцаў практычна няма. Яна будзе заставацца БССР яшчэ нейкі час, пакуль канчаткова прапагандысты не пераўтвораць у Расею. Беларусы не стануць расейцамі, сам генетычны фонд расейцаў славянскага паходжання. Магчыма, ёй трэба застацца з Расеяй. Лукашэнка і яго сям’я павінна прэтэндаваць на крамлёўскі пасад. Больш прымальныя кандыдаты для свету, чым прадстаўнікі сучаснай Расеі.
Паводле сацыёлага, агульны недавер да Беларусі з-за крокаў рэжыму не дазваляе палітычным сілам давяраць і беларускай дэмакратычнай апазіцыі ў выгнанні. Актуальнай таксама застаецца перабудова эканамічных адносінаў паміж Украінай і Беларуссю, аснову якой да вайны складала расейская нафта.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота ICDS icds.ee