Салідарнасць і ўсеагульны страйк – адзіная магчымасць супрацьстаяння рэжыму



«Грамадская салідарнасць і ўсеагульны страйк – гэта адзіная магчымасць супрацьстаяння рэжыму Лукашэнкі», – заявіў у відэа-звароце да суайчыннікаў грамадскі актывіст Дзмітрый Кудранок.

Праз беспрэцэдэнтны ціск на патэнцыйных альтэрнатыўных кандыдатаў улады ўжо напачатку кампаніі спрабуюць задушыць волю грамадзян, – гаворыць Кудранок.

На ягоную думку, зараз усім, хто хоча перамен, неабходна кансалідавацца, адкінуўшы ўсе палітычныя і ідэйныя разыходжанні:

– Цікавасці і даверу да выбараў няма. Людзі не вераць. Пратэстныя настроі ёсць, бо людзі не задаволеныя сучасным становішчам краіны, не задаволеныя сваім сацыяльна-эканамічным становішчам. Гэтыя выбары – гэта чарговая спроба пасадзіць нам на шыю зноў Лукашэнку.

Грамадскі актывіст дадае, што самае галоўнае не дапусціць таго, каб гэтая электаральная кампанія прайшла па правілах улады. Свой відэазварот ён распаўсюджвае праз сацыяльныя сеткі.

Беларускае Радыё Рацыя