Дзмітрый Лаеўскі: Справа Знака і Калеснікавай паступіла ў Менскі абласны суд
„Крымінальная справа па абвінавачванні Максіма Знака і Марыі Калеснікавай паступіла для разгляду ў Менскі абласны суд. Дата разгляду пакуль не вядомая. Рыхтуемся да разгляду”, — паведаміў у сваім тэлеграм-канале адвакат Дзмітрый Лаеўскі.
Калеснікавай і Знаку ставяць у віну злачынствы па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу цi ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (да 12 гадоў пазбаўлення волі); заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (да 5 гадоў пазбаўлення волі); стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо кіраўніцтва ім (да 7 гадоў пазбаўлення волі).
Знак і Калеснікаву затрымалі ў пачатку верасня 2020 года. Максім быў затрыманы ў офісе Бабарыкі, а Марыю спрабавалі вывезці ва Украіну, але яна адмовілася пакінуць краіну і парвала свой пашпарт.
