Дзве сотні назіральнікаў на Берасцейшчыне ад “Права выбару’’
У сотню выбарчых участкаў Берасцейскай вобласці плануюць накіраваць сваіх прадстаўнікоў кампанія “Права выбару’’. Пра гэта паведаміў адзін з каардынатараў незалежнага назірання Ігар Маслоўскі.
Дзве сотні чалавек будуць сачыць за парушэннем выбарчага заканадаўства ў Бярозаўскім, Баранавіцкім, Берасцейскім, Лунінецкім, Драгічынскім, Пружанскім і Кобрынскім раёнах, – адзначае палітык:
– Зараз наступіў перыяд адукацыі. Ужо многія структуры з кампаніі выбараў правялі адукацыйныя семінары для сваіх назіральнікаў, якія павінны скончыцца да 20 верасня. Пасля 20-га яны будуць накіраваныя на выбарчыя ўчасткі.
Як падкрэсліў Ігар Маслоўскі, назіранне будзе весціся нават у сельскай мясцовасці. Так адмысловыя назіральнікі падрыхтаваныя ў вёсцы Любань Лунінецкага раёну.
Беларускае Радыё Рацыя
