Дзяніс Івашын: “Гібрыдная вайна” Расеі з Беларуссю ўжо ідзе
Журналіст, рэдактар беларускай службы „ІнформНапалм” Дзяніс Івашын падчас выступу на сойме Руху Салідарнасці “Разам” заявіў, што “гібрыдная вайна” Расеі з Беларуссю мае некалькі чыннікаў.
– Расейская Федэрцыя, напрыклад, прапаноўвае фінансавую падтрымку рэжыму Лукашэнкі выключна за інтэграцыйныя інтэнцыі, то бок, калі ён пагодзіцца на інкарпарацыю ў Саюзную дзяржаву, і толькі тады ён атрымае фінансаванне сваёй абсалютна непаспяховай эканамічнай мадэлі.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Журналіст падкрэслівае таксама, што вакол Беларусі расейцы таксама і збіраюць вайсковыя часткі.
– Перадусім гэта тычыцца створанай Расейскай Федэрацыі ўдарна-наступальнай лініі, якая пачынаецца ад Навачаркаска Растоўскай вобласці і цягнецца ажно да Ельні Смаленскай вобласці. Што да Беларусі, то нас вядома цікавіць частка, якая мяжуе з тэрыторый Бранскай і Смаленскай абласцей, новаствораная 144-ая мотастралковая дывізія. Яна ўжо цалкам укамплектаваная. Там ужо стаяць напагатове падраздзяленні, прычым досыць шматлікім падраздзяленням нададзены найменні «ударныя».
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Журналіст падкрэслівае, што першыя выпрабаванні “гібрыднай вайны” Расеі адбыліся падчас вайны ў Чачэніі ды ў іншых падобных канфліктах, і “гібрыдная вайна” ідзе з Беларуссю ўжо некалькі месяцаў.
Беларускае Радыё Рацыя
