Дзяніс Івашын: Грошы не пахнуць?



Гарадзенскі журналіст, які супрацоўнічае з выданнем “Новы Час” Дзяніс Івашын правёў новае расследаванне, у якім паказаў дзейнасць санаторыя „Белоруссия” Кіравання справамі Лукашэнкі на тэрыторыі акупаванага Расеяй Крыму.

Журналіст лічыць, што ў сваім артыкуле ён паказаў падрабязнасці супрацы Беларусі з Крымам:

– Падчас расследавання я пацвердзіў, што Кіраванне справамі Лукашэнкі практычна на шостым годзе вайны выкарыстоўвае ўкраінскія рэсурсы і з дапамогай іх займаецца камерцыйнай дзейнасцю. То бок атрымлівае камерцыйную выгоду, выкарыстоўваючы ўкраінскія рэсурсы на тэрыторыі акупаванага Крыма.

Журналіст спадзяецца, што інфармацыя, выкладзеная ім у расследаванні, стане вядомай шыкокаму колу чытачоў:

– Усе гэтыя факты мусяць стаць дыскурсіўным пытаннем для грамадзянскай супольнасці Беларусі і Украіны. Таму што, якія адзнакі цывілізаванага грамадства? Гэта калі супольнасць клапоціцца, каб заканадаўства было адноўленае і захаванае. Тады мы будзем цывілізаваным грамадствам. Калі гэтага няма, адбываецца Realpolitik. Тая ж Украіна закрывае вочы, напрыклад, на выкраданне Паўла Грыба, на Паўла Шаройку, на інтэрнаванне шматлікіх украінскіх грамадскіх актывістаў.

Артыкул Дзяніса Івашына днямі з’явіцца ў сеціве, на анлайн-версіі выдання “Новы Час”, і яго змогуць перадрукаваць іншыя выданні.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня