Дзяніс Івашын: “Расейскія тролі” прыдумалі нам новыя званні
Рэдактар беларускай службы супольнасці „Інформнапалм” Дзяніс Івашын раіць не звяртаць ўвагі на артыкулы расейскіх троляў, што пішуць пра беларускіх журналістаў розную лухту. На журналіста апублікавалі чарговы пасквіль ў сеціве, дзе ўказалі, што гарадзенец з’яўляецца штатным супрацоўнікам Узброеных сіл Украіны.
Кажа Дзяніс Івашын:
– Гэтыя спробы адбываюцца як у дачыненні да мяне, так і да нашага заснавальніка Рамана Бурко. Стаяць за гэтым прарасейскія сілы, адзін з рэдактараў Lifenews, каардынатар расейскага Антымайдана – Вячаслаў Раужын. Менавіта адтуль растуць гэтыя ногі. Увесь час яны спрабуюць выявіць нашую датычнасць да спецслужбаў Украіны, да Узброеных сілаў Украіны. Называюць нібы нашыя званні нават. Мы выступаем у якасці ці то капітанаў, ці то маёраў.
Дзяніс Івашын звязвае гэтыя спробы дыскрэдытацыі з матэрыяламі, што з’яўляюцца на старонках Informnapalmа. Па словах маладзёна, артыкулы іх супольнасці вельмі добра перадрукоўваюць замежныя СМІ: ВВС ды Нямецкая хваля, а таксама беларускія СМІ.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня