Дзяніс Івашын: У Бабарыкі “за спінай” стаіць Расея



Гарадзенскі журналіст, рэдактар беларускай службы „Інформнапалм” Дзяніс Івашын лічыць, што ў шматлікіх прэтэндэнтаў у кандыдаты на выбарах-2020 бачнае расейскае мінулае.

Адным з такіх кандыдатаў Дзяніс Івашын лічыць Віктара Бабарыку:

– Віктар Бабарыка працаваў практычна чвэрць стагоддзя на дзяржаваўтваральную расейскую структуру “Газпром”. Для мяне самае галоўнае ў гэтым, што ён увесь гэты час, калі адбывалася, напрыклад, ваенная агрэсія РФ супраць Грузіі, Украіны, Сірыі працаваў у гэтай структуры.

На думку журналіста, структура, дзе працаваў Бабарыка, фінансавала і вайну ва Украіне:

– Структура, якую ён ачольваў, таксама пералічвала пэўнае фінансаванне ў агульную структуру “Газпрома”, і гэтыя грошы ішлі на фінансаванне расейскай збройнай агрэсіі і правядзенне гібрыдных спецаперацый. У тым ліку і анексіі Крыма, і баявых дзеянняў на Данбасе. І вось для мяне гэта з’яўляецца самым ключавым, самым значным у прынцыпе, усё што звязана з Віктарам Бабарыкам.

Па словах Дзяніса Івашына, удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2020 года любога палітыка ёсць легітымізацыя рэжыму Лукашэнкі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня