Дзяніс Мельянцоў: Пандэмія абвастрыла канфлікт Беларусі і Расеі



Пандэмія каронавірусу аказала значны ўплыў на знешнюю палітыку і эканоміку Беларусі.

Высновы дакладу «Менскі барометр» пра ўзаемаадносіны Беларусі і Расеі прадставіў каардынатар Савета па міжнародных адносінах “Менскі дыялог” Дзяніс Мельянцоў:

Тут мы бачым нават не падзенне, а захаванне той негатыўнай дынамікі, якая раней назіралася. Гэта звязана не столькі з каронавірусам, колькі з комплексным крызісам у двухбаковых беларуска-расейскіх адносінах. Мы паўтарылі рэкорд такога ж пераяду мінулага году, калі былі праблемы з расейскім паслом, нафтагазам.  Адносіны вельмі напружаныя. Шмат праблемаў. Адносіны працягваюць пагаршацца. І каронавірус тут дадаў напрягу ў двухбаковых адноснах у інфармацыйным аспекце.

Асноўным фонавым фактарам далейшага развіцця знешніх адносін Беларусі і бяспекі застаецца прэзідэнцкая кампанія, асноўны этап якой прыйдзецца на летнія месяцы.

Беларускае Радыё Рацыя