Дзяніс Садоўскі: Павінен быць моцны адзіны лідар
Пытанне ўдзелу ці неўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах у шэрагах дэмакратычнай апазіцыі выклікае неадназначную рэакцыю. Рэжымам створана настолькі складаная сітуацыя, калі нават свядомыя людзі ў поўнай разгубленасці.
Чаго не скажаш пра сяброў 5-ці партый, якія працуюць над вызначэннем адзінага лідара. Яны ўпэўнены, што ўдзельнічаць трэба, але толькі па сваім сцэнары, кажа адказны сакратар партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Дзяніс Садоўскі:
– Мы лічым, што ўдзел у кампаніі са сваім кандыдатам, з яркім мэсэджам, з канкрэтным пасланнем, з канкрэтнай стратэгіяй, пры тым, што аб’яднаўшы намаганні амаль усёй апазіцыі, гэта будзе як раз такі моцны сцэнар, які будзе ламаць сцэнар Лукашэнкі, які хацеў бы, каб палітычная кампанія была незаўважная, каб яна прайшла сама сабой.
Паводле Дзяніса Садоўскага, павінен быць моцны адзіны лідар, які здолее павесці людзей за сабой. На дадзены момант такі лідар Павел Севярынец.
Беларускае Радыё Рацыя