Дзяніс Шмыгаль – новы прэм’ер-міністр Украіны
4 сакавіка Вярхоўная Рада адправіла ў адстаўку ўрад Аляксея Ганчарука і зацвердзіла новым прэм’ер-міністрам Дзяніса Шмыгаля. Да гэтага ён займаў пасаду віцэ-прэм’ера, міністра развіцця грамад і тэрыторый, паведамляе Укрінфарм.
За адпаведнае рашэнне прагаласаваў 291 дэпутат.
Новы прэм’ер-міністр Украіны назваў прыярытэтамі ў рабоце будучага ўраду вяртанне Крыма і спыненне вайны ў Данбасе. Пра гэта ён заявіў, выступаючы ў Вярхоўнай Радзе падчас прадстаўлення яго кандыдатуры прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.
Фота 0564.ua