Дзяржаўнае абвінавачанне запрасіла для Знака і Калеснікавай па 12 гадоў калоніі
Дзяржаўнае абвінавачанне запрасіла для Максіма Знака і Марыі Калеснікавай па 12 гадоў калоніі. У судзе па гучнай справе ідуць спрэчкі бакоў. Калі абвесцяць прысуд, пакуль невядома. Але абвяшчэнне павінна быць адкрытым.
Закрыты суд над каардынатарам штаба Віктара Бабарыка на выбарах 2020 года Марыяй Калеснікавай і юрыстам штаба Максімам Знакам пачаўся 4 жніўня. Калеснікаву і Знака абвінавачваюць ў спробе захопу ўлады, публічных закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання.
Марыя Калеснікава ўзятая пад варту 8 верасня. 9 верасня затрымалі Максіма Знака. Абодва прызнаныя палітвязнямі.