Дзяржаўны дэпартамент ЗША распарадзіўся вывезці з Беларусі сем’і дыпламатаў
Дзяржаўны дэпартамент ЗША распарадзіўся вывезці з Беларусі сем’і дыпламатаў з-за сітуацыі вакол Украіны.
„31 студзеня Дзяржаўны дэпартамент распарадзіўся аб ад’ездзе членаў сем’яў дзяржаўных служачых ЗША”, — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце Дзярждэпа.
Адзначаецца, што ў сувязі з павелічэннем „незвычайнай расейскай ваеннай актыўнасці, якая выклікае неспакой ля мяжы з Украінай”, сітуацыя „непрадказальная і ў рэгіёне назіраецца павышаная напружанасць”.
Беларускае Радыё Рацыя
