Дзярждэп паведаміў аб падрыхтоўцы новага пакета санкцый ЗША супраць Беларусі
ЗША ў супрацоўніцтве з Еўразвязам рыхтуюць дадатковы пакет санкцый у дачыненні да Беларусі з-за міграцыйнага крызісу на польска-беларускай мяжы. Пра гэта заявіў амерыканскі дзяржсакратар Энтані Блінкен падчас брыфінгу ў Рызе.
«Заклікаем рэжым неадкладна перастаць выкарыстоўваць мігрантаў як палітычную зброю», — заявіў Блінкен. Ён адзначыў, што санкцыі рыхтуюцца ў «цеснай каардынацыі» з ЕС ды іншымі партнёрамі і саюзнікамі. ЗША ўскладаюць на афіцыйны Менск адказнасць за «грэбаванне» правамі чалавека і дэмакратыяй.