Дзярждэп заклікаў вызваліць Алега Сянцова



Афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Хізэр Ноерт выступіла з заявай, у якой заклікала ўлады Расеі адпусціць ўкраінскага рэжысёра, асуджанага на 20 гадоў „за тэрарызм” Алега Сянцова, які галадае ў расейскай турме на працягу 100 дзён.

„Мы ўстрывожаны перспектывай таго, што яшчэ адзін нявінны чалавек гіне ў расейскай турме”, – заявіла яна.

Па словах Ноерт, Вашынгтон спадзяецца на тое, што расейскія ўлады выпусцяць Сянцова, каб пазбегнуць трагедыі, якая прывядзе да таго, што ЗША прызавуць прыцягнуць вінаватых да адказнасці за магчымую гібель рэжысёра.

rbc.ru