Дзярждэпартамэнт ЗША заклікаў неадкладна вызваліць Саўчанку



Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры заклікаў расейскія ўлады неадкладна вызваліць ўкраінскую лётчыцу Надзею Саўчанку, якая раней абвясціла сухую галадоўку ў знак пратэсту супраць таго, што суд перанёс яе апошняе слова, паведамляе bbc.come.

54d7860136da7_1418401578_nadezhda_savchenko_zajmetsya_razrabotkoj_ukrainskih_zakonoproektov_v_sizo

„Прайшло 20 месяцаў, як яе затрымалі на Украіне і пераправілі ў Расею. За гэты час яна, як паведамляецца, выпрабавала допыты, адзіночнае зняволенне і прымусовыя „псіхіятрычныя экспертызы „. Яе судовы працэс і ўтрыманне ў няволі дэманструюць непавагу Расеяй міжнародных стандартаў і яе нежаданне выконваць умовы Менскіх пагадненняў „, – гаворыцца ў заяве Кэры, апублікаваным на сайце дзяржаўнага дэпартамента.

Саўчанка абвясціла сухую галадоўку 3 сакавіка. Такім чынам яна выказала пратэст супраць зацягвання судовага працэсу – менавіта так Саўчанка расцаніла нечаканае рашэнне суддзі перанесці на 9 сакавіка яе выступ з апошнім словам. Суд над Надзеяй Сачанкай праходзіць у расейскім горадзе Данецку ў Растоўскай вобласці.

У аўторак дэпутат Вярхоўнай рады Украіны ад „Блока Пятра Парашэнкі” Ірына Герашчанка паведаміла ў сваім „Фэйсбуку”, што расейскія ўлады дазволілі ўкраінскім лекарам агледзець Саўчанку. Яна адзначыла, што атрымала гэтую інфармацыю ад прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.

Напярэдадні Саўчанку наведаў консул Украіны ў Растове Аляксандр Коўтун. У размове з карэспандэнтам Бі-бі-сі Коўтун сказаў, што падчас сустрэчы з Саўчанкай заўважыў на яе твары наступствы сухой галадоўкі, у тым ліку сухасць вуснаў і бледнасць.

Консул сказаў, што Надзея Саўчанка разлічвае прысутнічаць у судзе 9 сакавіка і выступіць з прамовай.

Фота AFP