Дзяржкантроль папярэдзіў Анжаліку Борыс (абноўлена)



Анжаліка Борыс атрымала папярэджанне ад следчага ў Гарадзенскім камітэце дзяржаўнага кантролю.  Старшыні Галоўнай рады непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Анжаліцы Борыс паведамілі, што справа ў адносінах да яе прыпынена. Размова са следчым павінна была адбыцца яшчэ 9 сакавіка, аднак была перанесена па неведамых прычынах.  Па словах Борыс, улады спрабавалі абвінаваціць прадстаўнікоў Саюза палякаў у дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

– Крымінальная справа не будзе ўзбуджана, няма для гэта падставаў. Я была папярэджана нібыта за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі – Саюза палякаў. Кожны месяц са мной будуць праводзіцца прафілактычныя размовы. Я думаю, што заўжды ёсць верагоднасць адкрыцця справы, калі ты займаешся грамадскай дзейнасцю. Так як гэтая справа была ўзбуджана па якіхсьці даносах, так яна і завершылася. Канешне, паколькі справа палітычная, то можа быць, што сёння завершылася, а заўтра стане крымінальнай.

Усе запрашэнні ў камітэт дзяржкантролю будуць рабіцца праз адваката Анжалікі Борыс, час першай прафілактычнай размовы яшчэ не прызначаны. Для Анжалікі Борыс сённяшняе рашэнне стала нечаканым падарункам у святочны дзень: менавіта сёння, 12 сакавіка, 10 гадоў таму яна была абраная старшынёй незалежнага Саюза палякаў.

* * *

Усе запрашэнні у камітэт дзяржкантролю будуць рабіцца праз адваката Анжалікі Борыс і час першай прафілактычнай размовы яшчэ не прызначаны. Для Анжалікі Борыс сённяшняе рашэнне стала нечаканым падарункам у святочны дзень: менавіта сёння 12 сакавіка 10 гадоў таму яна была абраная старшынёй незалежнага саюза Палякаў.

 

Анжаліка Борыс была папярэджана следчым у Гарадзенскім камітэце дзяржкантролю.  Старшыні Галоўнай рады непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Анжаліцы Борыс паведамілі , што справа ў адносінах да яе прыпынена.

10981736_450902215060888_8265623874374938588_nРазмова са следчым павінна была адбыцца яшчэ 9 сакавіка, аднак была перанесена па невядомых прычынах.  Па словах Борыс, улады спрабавалі абвінаваціць прадстаўнікоў Саюзу палякаў у дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

– Крымінальная  справа не будзе ўзбуджана, таму што для гэтага няма падставаў. Я была папярэджана за маю дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі Саюза палякаў. Кожны месяц будзе са мной праводзіцца прафілактычная размова. Я думаю, што заўсёды ёсць верагоднасць адкрыцця справы, калі ты займаешся грамадскай дзейнасцю. Аднак, паколькі справа палітычная, то яна сёння можа закончыцца, а заўтра можа стаць справай крымінальнай.

Усе запрашэнні ў Камітэт дзяржкантролю будуць рабіцца праз адваката Анжалікі Борыс і час першай прафілактычнай размовы яшчэ не прызначаны.

Для Анжалікі Борыс сённяшняе рашэнне стала нечаканым падарункам у святочны дзень: менавіта сёння 12 сакавіка 10 год таму яна была абраня старшынёй Незалежнага саюза Палякаў.

Беларускае Радыё Рацыя

* * *

Старшыню Галоўнай рады непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў у Беларусі Анжаліку Борыс 12 сакавіка выклікалі  на праслухоўванне ва ўпраўленне дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па Гарадзенскай вобласці.

Яе пераслед пачаўся пасля таго, як восенню мінулага года на беларуска-польскай мяжы ў актывістаў Саюза палякаў мытнікі канфіскавалі дамовы аб супрацоўніцтве арганізацыі з польскім бокам у сферы адукацыі.

Анжаліка Борыс  атрымала вуснае папярэджанне:

– Сёння следчы мне паведаміў, што няма падставаў для таго, каб была ўзбуджана крымінальная справа. Мяне папярэдзілі, што са мной цягам года будуць праводзіцца прафілактычныя размовы. Усё гэта звязана з маёй дзейнасцю ў Саюзе палякаў.

Сімвалічна, што допыт Анжалікі Борыс у камітэце дзяржаўнага кантролю прызначаны на 12 сакавіка. Роўна 10 гадоў таму ў гэты дзень яна была абраная старшынёй Саюза палякаў на Беларусі.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя