Дзяржсакратар ЗША 4 студзеня наведае Беларусь
Рабочы візіт дзяржаўнага сакратара ЗША Майкла Пампеа ў Беларусь плануецца 4 студзеня.
Пра гэта БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз. “Так, мы вядзем падрыхтоўку такога мерапрыемства ў кантакце з амерыканскім бокам. Рабочы візіт дзяржаўнага сакратара ЗША Майкла Пампеа ў Беларусь плануецца 4 студзеня 2020 года”, — сказаў Анатоль Глаз.
У МЗС удакладнілі, што праграмай візіту прадугледжаны перамовы Майкла Пампеа на найвышэйшым роўні, сустрэча з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем і іншыя мерапрыемствы. “Чакаецца, што будзе абмеркаваны ўвесь спектр пытанняў беларуска-амерыканскіх адносін і тэматыка рэгіянальнай бяспекі”, – дадаў прэс-сакратар.
Фота geopolitika.news