Дзяржсакратар ЗША: Амэрыка падтрымлівае сувэрэнітэт і незалежнасць Беларусі
3 ліпеня дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо павіншаваў народ Беларусі з днём незалежнасці.
«Злучаныя Штаты адданыя справе падтрымкі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, — адзначаецца ў заяве кіраўніка знешнепалітычнага ведамства ЗША. — Мы працягваем супрацоўнічаць з урадам і народам Беларусі ў імя ўмацавання дэмакратычных інстытутаў і павагі фундаментальных свабодаў. Мы адданыя справе прасоўвання агульных мэтаў і стымулявання ўзаемаразумення праз культурныя праграмы і абмены».
Віншаванні народу Беларусі даслалі таксама кіраўнікі Вялікабрытаніі, Швецыі, Іарданіі, Японіі, Расеі, Кітаю, Казахстану, Азэрбайджану, Украіны, Туркмэністану, Малдовы, Таджыкістану, Баўгарыі, Францыі, Італіі, Турэччыны, ААЭ, Алжыру, Сірыі, Палестыны, Кубы, Аўстраліі.