Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заклікаў вызваліць усіх беларускіх палітвязняў
19 гадоў таму
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заклікаў вызваліць усіх беларускіх палітвязняў.
«Напярэдадні Дня салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі мы асуджаем затрыманне больш за 1500 зняволеных, якія ўтрымліваюцца рэжымам Лукашэнкі. Мы заклікаем да іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення і падтрымліваем імкненне беларускага народа да дэмакратычнай будучыні», — напісаў Блінкен.
Нагадаем, 21 траўня пройдзе Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. У гэты дзень два гады таму ў шклоўскай калоніі №17 пры нявысветленых абставінах памёр палітвязень, актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак.