Дзяржсакратар ЗША: «Ісламская дзяржава» знішчана на 99%
Дзяржсакратар Злучаных Штатаў Майк Пампеа заявіў журналістам, што „Ісламская дзяржава” амаль знішчана, піша The Washington Examiner.
«Мы знішчылі 99% халіфата <…> З гэтага павінен пачынацца першы сказ ўсіх артыкулаў, праўда? Усе згодныя?» — дадаў Пампеа ў размовах з журналістамі.
Ён заявіў, што Вашынгтон не дазволіць дапусціць такога росту сіл „Ісламскай дзяржавы”, які быў у часы адміністрацыі прэзідэнта Барака Абамы.
Фота Panorama.am
