Дзяржсакратар ЗША распавёў пра сустрэчу са Святланай Ціханоўскай
Энтані Блінкен па выніках учорашніх перамоваў зрабіў пост ва ўласным твітары.
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен напісаў, што сустрэўся з лідарам дэмакратычнай апазіцыі Святланай Ціханоўскай, абмеркаваў з ёй выхад з палітычнага крызісу і новыя выбары. У канцы паста ён напісаў «Zhvvye Belarus!».