Дзяржустановы Украіны вывесяць БЧБ-сцягі
Ва Украіне ў гонар беларускіх добраахвотнікаў над дзяржаўнымі ўстановамі вывесяць бел-чырвона-белыя сцягі.
25 сакавіка, у гонар беларускіх добраахвотнікаў і з нагоды гадавіны абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі, над гарадскімі радамі ўкраінскіх гарадоў будуць вывешаныя беларускія нацыянальныя сцягі.
Акцыя ладзіцца Грамадскім сектарам Атрада “Пагоня” пры падтрымцы Народнага дэпутата Украіны Ігара Гузя.
У яе межах Народны дэпутат накіраваў на імя кіраўнікоў шэрагу гарадоў лісты з просьбай далучыцца да акцыі.
Першым згоду вывесіць беларускі сцяг над гарадской радай даў мэр горада Каламія Івана-Франкоўскай вобласці Ігар Слюзар.
Прэс-служба Грамадскага сектару Атраду “Пагоня”
