Эдуард Пальчыс – на волі!



У Менскім гарадскім судзе сёння абвесцілі прысуд блогеру Эдуарду Пальчысу (Джону Сільверу, стваральніку сайта 1863x.com) – 1 год і 9 месяцаў «хатняй хіміі» без накіравання ў калонію. Але ў ягоным выпадку дзень у СІЗА лічыцца за два, таму застаецца каля двух месяцаў «хатняй хіміі».

dsc_0175_novyj-razmer

dsc_0155_novyj-razmer

dsc_0159_novyj-razmer

dsc_0146_novyj-razmer

dsc_0121_novyj-razmer

Зала вітае яго вызваленне, гучаць словы «Жыве Беларусь!».

dsc_0102_novyj-razmer

dsc_0090_novyj-razmer

dsc_0088_novyj-razmer

dsc_0077_novyj-razmer

dsc_0068_novyj-razmer

На абвяшчэнне прысуду прыйшло 100 чалавек, у тым ліку Зміцер Дашкевіч, Павел Севярынец, Павел Юхневіч, Антон Матолька, Ігар Лосік.

[youtube id=”usao-UUyAy0″]

Эдуард Пальчыс падзякаваў усім у калідоры суда за падтрымку: «Я не лічу сябе героем. Гэта зрабілі вы. Тое, што вызвалілі мяне, – гэта ваша заслуга, тых, хто пісаў пра гэта. Мы будзем змагацца за ўсіх. Людзі не павінны сядзець за палітыку».

Якраз у дзень абвяшчэння прысуду Эдуарду Пальчысу споўнілася 26 гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя