Эканаміст: Усё залежыць ад таго, якая задача пастаўлена нашым чыноўнікам
8 снежня – ва ўсіх на слыху дзень падпісання дамовы Беларусі з Расеяй аб паглыбленай інтэграцыі. Людзі з трывогай чакаюць гэтай даты і хвалююцца, каб не адбылося здачы незалежнасці і занадта цеснай інтэграцыі з адсталай расейскай эканомікай. У той час з расейскага боку распаўсюджваецца інфармацыя, што 95% беларусаў за аб’яднанне.
Эканаміст з вялікім стажам з Бярозы Уладзімір Шуст лічыць, што далей падпісання паперак справы не пойдуць, з беларускага боку няма зацікаўленасці ў аб’яднанні, – кажа Уладзімір Шуст:
– Тут усё залежыць ад таго, якая задача пастаўлена нашым чыноўнікам, якія ўдзельнічаюць у гэтым працэсе. Калі ім пастаўлена задача рабіць «круглыя вочы» і пагаджацца з усімі іх прапановамі, а ў выніку ўкручваць сваю фармуліроўку, то гэта можа працягвацца бясконца.
Паводле Уладзіміра Шуста, асабіста яму вельмі непрыемныя гэтыя гульні з інтэграцыяй. Якое можа быць аб’яднанне з расейскай эканомікай, што знаходзіцца ў стагнацыі, а беларуская не развіваецца наогул. І што можа прапанаваць Расея, акрамя нафты і газу, якія гадоў праз дзесяць будуць незапатрабаваныя наогул.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя