Экс-прэзідэнт Літвы: Расея рукамі беларусаў будуе атамную бомбу



На міжнароднай канферэнцыі па пытаннях рэгіянальнай бяспекі ў Віленскім універсітэце экс-прэзідэнт Валдас Адамкус выказаў крытыку ў адрас уладаў Літвы за няздольнасць пераканаць суседнія краіны ЕЗ, што атамная электрастанцыя ў Астраўцы, стварае пагрозу. Адамкус назваў Беларускую АЭС „атамнай бомбай”, піша Delfi.lt.

Па сцвярджэнні экс-прэзідэнта, Літва таксама магла б з’яднаць рэгіянальную апазіцыю супраць пракладкі па дне Балтыйскага мора газаправода Nord Stream паміж Расеяй і Нямеччынай. „Літве на саміце ЕЗ неабходна ставіць пытанне не толькі наконт Nord Stream 2, але і адносна Астраўца, імкнуцца да склікання прысвечанай энергетыцы сустрэчы палітычных кіраўнікоў усяго рэгіёну з пазначэннем усіх новых пагроз”, —сказаў ён на канферэнцыі па рэгіянальнай бяспекі.

„Расея рукамі беларусаў будуе атамную бомбу на подступах да самой Вільні, а мы не ў стане ні пераканаць еўрапейскія краіны ў нашай занепакоенасці, ні дамовіцца з бліжэйшымі суседзямі”, – канстатаваў Адамкус.