Эксперт агучыў сцэнар развіцця падзей пасля тэарэтычнай атакі РФ на ЗАЭС



Пасля разбурэння дамбы былога Кахоўскага вадасховішча на Дняпры застаецца пагроза, калі ЗАЭС, размешчаная побач, стане аб’ектам новай атакі арміі РФ.

Сцэнары падзей абмеркавалі ўдзельнікі анлайн-сустрэчы ў межах даследчага праекта «Экалагічныя наступствы ўварвання ва Украіну». Эксперт атамнага праекта «Бялоны» Дзмітрый Гарчакоў агучыў самы пазітыўны сцэнар развіцця падзей:

– Мы не можам прадказаць і сказаць дзе і што будзе разбурана. Па-другое, мы не ведаем, калі гэта будзе зроблена, і ў якім стане будзе аб’ект – ці будзе там электраэнергія, водазабеспячэнне. У якім стане будзе персанал, і ці зможа ён на гэта неяк рэагаваць? І трэцяя невядомая – гэта ўмовы надвор’я. У выпадку выкіду радыяцыі, па вялікім рахунку, куды дзьме вецер, туды гэта ўсё і можа паляцець. На сённяшні дзень не дай бог нешта здараецца, і адбываецца нават выкід радыяцыі, дык ёдавая прафілактыка не патрэбна. У бягучым выпадку рэактар заглушаны даўно, і ізатопаў там практычна не засталося. Маштаб наступстваў арганізуецца самай прампляцоўкай і невялікім радыусам вакол станцыі.

Анлайн-сустрэча, прысвечаная разбурэнню плаціны Кахоўскай ГЭС, адбылася акурат у Міжнародны дзень Дняпра, які адзначаецца штогод у першую суботу ліпеня. Прысутныя эксперты пагадзіліся на тым, што пры мажлівасці лепш не аднаўляць дамбу на Дняпры, а расправаць на мясцовасці альтэрнатыўныя крыніцы атрымання энэргіі.

Фота аўтара:

Беларускае Радыё Рацыя