Эксперт: Бязвіз для Украіны – прыклад для Беларусі
У Варшаве абмеркавалі бязвізавы рэжым паміж Украінай і Еўразвязам.
Эксперты з розных краін абмеркавалі магчымыя наступствы гэтага кроку з перспектывы рэгіёна Усходняй Еўропы.
Значэнне новага чынніку ў адносінах Беларусі і Еўразвяза пракаментаваў сацыёлаг Ляксей Лявончык:
– Калі нават такая краіна, якая ваюе, як Украіна, змагла атрымаць бязвіз, то гэта ў прынцыпе азначае, што ёсць працэдура, якую трэба выканаць, і пры наяўнасці жадання з боку Еўропы, а з боку Еўропы жаданне ёсць, паступова паляпшаць узаемны рух, будзе добра. Беларусі было падказана, што гэта магчыма.
Бязвізавы рэжым Украіны з дзяржавамі Еўразвяза паслужыў прыкладам для беларускай дыпламатыі.
Беларускае Радыё Рацыя, Варшава