Эксперт: Ідэя прызнання Беларусі акупаванай тэрыторыяй цалкам дарэчная



Ці магчыма параўноўваць беларускіх палітвязняў з украінскімі ваеннапалоннымі?

Ілюстрацыйнае фота. Фота: Reuters

Сваім меркаваннем у нашым эфіры падзяліўся эксперт украінскага Цэнтру грамадзянскіх свабодаў, прафесар Міхал Сава:

– Доля палітычных вязняў вельмі падобная да долі ваеннапалонных. З пункту гледжання права, гэта розныя катэгорыі людзей, таму павінны быць розныя механізмы іх вызвалення. Але ў любым выпадку патрэбная моцная сусветная кампанія за вызваленне палітвязняў – украінскіх у Расеі, беларускіх у Беларусі. Мы гэта робім.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

Ідэю прызнання Беларусі акупаванай тэрыторыяй эксперт лічыць цалкам дарэчнай.

Беларускае Радыё Рацыя