Эксперт: Паміж Менскам і Варшавай існуе момант недаверу
Няпэўнасць і паўсакрэтнасць вакол візіту Вітальда Вашчыкоўскага ў Беларусь сведчыць пра складаны досьвед двухбаковых польска-беларускіх адносінаў. Толькі сёння на старонцы беларускага МЗС з’явілася афіцыйнае пацверджаньне пра двухдзённы працоўны візіт міністра замежных спраў Польшчы у Беларусі, які пачнецца 22 сакавіка.
Папярэднія двухбаковыя кантакты не мелі значных посьпехаў і азмрочаныя даўнімі канфліктамі, кажа палітчыны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі:
– І зараз Менск і Варшава вельмі асцярожна сябе паводзяць, баяцца занадта забегчы наперад, вымавіць занадта недасягальныя мэты, апярэдзіць час. Я б сказаў больш шчыра – існуе вялікі момант недаверу ў абодвух бакоў.
Візіт будзе напоўніцу скарыстаны беларускай прапагандай і па выніках візіту не варта чакаць значных прарываў у адносінах Менску і Варшавы, мяркуе Аляксандр Класкоўскі, але пры гэтым адзначае, што з перспектывы стратэгічных інтарэсаў Беларусі і Польшчы гэты візіт ўсё ж мае станоўчы характар.
Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя