Эксперт: Польшчу абараняе ад тэрарыстаў яе правінцыйнасць
З увагі на прысутнасць краіны у розных міжнародных саюзах, такіх, як НАТА ці Еўразвяз, Польшча можа стаць ахвярай тэрактаў так званай Ісламскай дзяржавы. Аднак верагоднасць атакаў меншая, чым у сталіцах заходняй Еўропы.
Кажа Кацпэр Рэнкавэк з Польскага інстытута міжнародных справаў:
– Нас бароніць тое, што мы не Парыж, Берлін або Лондан. І мы не маем суперсучаснай антытэрарыстычнай сістэмы. Але бароняць нас, у сваім родзе, наша правінцыйнасць. І бароніць тое, што з нашай краіны да Сірыі не выехала дзясяткі асоб, хутчэй адзінкавыя асобы. Не выязджаюць ад нас і не маюць жадання вярнуцца, каб заатакаваць Польшчу, як яны заатакавалі краіны, з якіх выехалі. Але не выключана, што Польшча можа выкарстоўвацца, як перавалачная база, як лагістычнае месца, – таму ёсць такога тыпу небяспека.
Ад пачатку году ў самой толькі Францыі выявілі і ліквідавалі звыш дзясятка тэрарыстычных груп.
Радаслаў Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя