Эксперт: Расея ад Беларусі не адмовіцца



Першы еўрапейскі рапарт датычны змены стаўлення Расеі да Беларусі пабачыў свет у Варшаве. Супрацоўнікі Цэнтра ўсходніх даследаванняў Пётр Жахоўскі і Каміль Клысіньскі прааналізавалі ўмовы і праявы расейскай „мягкай сілы” ў Беларусі пасля 2014 года.

Уладзімір Пуцін

Відавочна пасля Рэвалюцыі годнасці і анексіі Крыму мы заўважаем змены ў стаўленні расейскіх экспертаў і ўладаў да Беларусі, кажа Каміль Клысіньскі:

– Змяніўся наратыў расейскіх экспертаў адносна Беларусі, гэтыя змены ўражваюць. Паглядзім на пытанне бяспекі ў рэгіёне. У скрайнім выпадку гэты нарматыў можа прывесці да канфлікту ў будучыні паміж двума дзяржавамі. Я кажу, што гэта скрайні выпадак ва ўмовах узросту напружання і недаверу з абодвух бакоў. Расейцы бачаць пагрозу ў тым, што Беларусь робіць пэўныя крокі ў бок беларусізацыі – “мягкай беларусізацыі”, як кажуць у Беларусі, культуры, публічнай прасторы, а таксама пытання дзяржаўнай палітыкі. Бачаць у гэтым жаданне адарвацца ад Расеі, аддалення, разрыў сувязі. Перабольшваюць працэсы, якія адбываюцца ў Беларусі. Нават у найдрабнейшай праяве, якая звязана з беларускай культурай, з незалежнасцю, з ідэяй незалежнасці, бачаць антырасейскую дзейнасць. Гэта даволі эмацыная аргументацыя, але таксама адначасова запланаваная, бо пасля аналізу расейскіх тэкстаў экспертаў з розных цэнтраў, з розных аналітычных асяродкаў, нам пачало здавацца, што гэта аднекуль каардынуецца, таму што тэзісы паўтараюцца. Дамінуе ідэя, што Беларусь перастала такім лаяльным саюзнікам. Наш дыягназ просты, гэтыя працы адбываюцца ў кантэксце Украіны, у кантэксце канфлікту на Данбасе, у кантэксце Крыма. Расея згубіла давер да ўсіх, паўсюдна бачыць пагрозу, таксама і ў Беларусі. На гэтым больш менш можна абгрунтаваць галоўныя тэзісы нашага тэксту. Што ў выпадку Беларусі гэта пэўная рэвалюцыя, бо адбыўся пералом наратыву. Таксама мы падкрэсліваем у нашым тэксце, што гэта не пераклалася на афіцыйную дыпламатычную мову абодвух краін. Масква працягвае падтрымліваць фармальны нарматыў пра саюз і супольныя мэты, але пэўныя працэсы ўжо адбываюцца. Пра гэта можна зрабіць выснову на падставе экспертыз расейскіх экспертаў, тым больш што гэта часта расейскія ўрадавыя эксперты, а не толькі незалежныя.

РР: Вы шмат месца аддаеце аналізу прарасейскіх арганізацый, якія прамуюць расейскую культуру, ці звязаных з Расеяй, а таксама даволі значнае месца сродкам масавай інфармацыі. Вы пішаце пра вялікі ўплыў расейскіх медыяў, але пішаце таксама і пра тое, што Расея стварае медыі таксама на тэрыторыі Беларусі, той самы згаданы „Спутник”. Паводле вас, у гэтым накірунку Расея будзе дзейнічаць больш актыўна, ці ў сувязі з эканамічнымі праблемамі можа паўстрымаецца?

Каміль Клысіньскі: Рэчаіснасць апошніх гадоў навучыла нас пэўнай пакоры, калі ідзе пра аналіз Расеі. Не можам  аналізаваць яе дзеянняў на падставе нашых заходніх еўрапейскіх вызначэнняў. Паводле мяне, і я думаю, што гэта даволі пашыраны погляд сярод экспертаў у Польшчы і не толькі, Расея схільна ўкласці любыя сродкі, нават большчы, чым магла б прызначыць, паводле нашых рацыянальных вылічэнняў, на свой замежны прэстыж, на свае ўплывы ў рэгіёне, на рэканструкцыю ці ўтрыманне ўплываў на постсавецкай прасторы. Беларусь з’яўляецца адным з прыярытэтаў расейскай замежнай палітыкі, так званага блізкага замежжа. Саюз з Беларуссю, шчыльныя ўплывы ў гэтай дзяржаве павінны быць захаваныя, асабліва ў кантэксце Украіны, якая вырвалася з-пад кантролю і там разгарэўся канфлікт. У сувязі з гэтым, думаю, што, незалежна ад крызісу, Расея будзе ў стане прызначаць вялікія сродкі на свой уплыў у Беларусі, ці на арганізацыі, якія дзейнічаюць на працягу гадоў, ці на новыя структуры, якія ў залежнасці ад патрэбаў будзе ствараць, і, канешне ж, на медыя таксама.

РР: Вы звяртаеце ўвагу на тое, што беларускія ўлады па вялікім рахунку не дзейнічаюць, не маюць гэтага поля для манеўра на сённяшні дзень. Сёння патавая сітуацыя і толькі нейкія змены ў самой Маскве могуць змяніць стан рэчаў.

Каміль Клысіньскі: Расея ад Беларусі не адмовіцца – гэта зразумела. Гэта тэзіс не кантраверсійны і не цяжка да яго дайсці, таму мы з непакоем сцвердзілі, магу прызнаць, наколькі слабым з’яўляецца беларуская дзяржава. На расейскім адрэзку, думаю, што Аляксандр Лукашэнка таксама гэта ўсведамляе. Беларусь не ў стане вытрымаць з Расеяй канфрантацыю любога характару, не ў стане супрацьстаяць. Таксама ўзнікае праблема не да канца збудованай незалежнасці, калі ідзе пра дзяржаўныя структуры. Самі беларускія ўлады прызнаюць, што іх медыя слабейшыя і неканкурэнтаздольныя ў параўнанні з расейскімі. Ігар Бузоўскі з адміністрацыі Лукашэнкі ў траўні гэтага года афіцыйна прызнаў, што расейскія медыі пакрываюць 65% медыйнай прасторы. Гэта вельмі высокі паказчык і сведчыць пра тое, наколькі слабай з’яўляецца дзяржава ў канфрантацыі з „вялікім братам” з усходу.

РР: Гэта першы падобны рапарт заходніх экспертаў, гэты рапарт зроблены ў Польшчы, але ці зразумеюць гэты рапарт у Нямеччыне, у Францыі, у Вялікабрытаніі?

Каміль Клысіньскі: Тэхнічна створым такую магчымасць, у хуткім часе з’явіцца ангельская версія нашага тэксту, таму тэхнічна не будзе праблемы. Рапарт будзе даступны на адной з моваў Еўразвяза, які зразумела для ўсіх экспертаў. Ці зразумеюць змест і пасланне? Некаторых калег з Захаду вельмі цаню і думаю, што тут не будзе праблемы. Некаторыя падыдуць да гэтага напэўна трохі абыякава, што няма такой пагрозы. Таксама не для ўсіх Беларусь з’яўляецца важнай. Для Польшчы Беларусь з’яўляецца суседам, таму мы надаем шмат увагі. Ці яна таксама важная для іншых краін Еўразвяза ды іх экспертаў? Па рознаму бывае. Спадзяюся, што асобы, якія маюць уплыў на прымаючых рашэнні асобаў у ключавых краінах Еўразвяза, тэкст зразумеюць і зробяць адпаведныя выснова, але як – гэта будзе цяжка спрагназаваць.  

Электронны тэкст рапарту „Канец міфу братняй Беларусі? Умовы і праявы расейскага „соф паўэр” у Беларусі пасля 2014 года” аўтарства Каміля Клысіньскага і Пётры Жахоўскага даступны на сайце Цэнтра ўсходніх даследаванняў.

Зміцер Косцін Беларускае Радыё Рацыя