Эксперт: Думаю, ніхто гэту сітуацыю не планаваў



Сваімі дзеяннямі па захопу ўкраінскіх ваенных караблёў Расея парушылы не толькі расейска-ўкраінскія дамовы, напрыклад, дамову ад 2003 года аб судаходстве ў Азоўскім моры і Керчанска-Енікальскім праліве, але і міжнародныя пагадненні, – лічыць эксперт парталу   „Беларусь сек’юрыці блог” Леанід Спаткай:

– Гэта сітуацыя, канешне, нечаканая. Яна нечаканая была як для ўкраінскага боку, так і для расейскага, калі меркаваць па тых паведамленнях, якія ёсць на навасных стужках, і каментах высокапастаўленых чыноўнікаў, як расейскіх, так і ўкраінскіх.  Думаю, што ніхто гэтую сітуацыю не планаваў, таму што, згодна з міжнародным правам, – гэта так званы мірны праход, нават ваенных караблёў, праз пралівы. Яскравы прыклад Басфор – Дарданелы. Ніякіх там папярэдніх заявак не падаецца. Але ж расейскія пагранічнікі і ФСБ спасылаюцца на тое, што ёсць загад начальніка Керчанскага порту ад 2015 года, якім патрабуецца папярэдняя заяўка. Расея, як гэта ўжо было з беларускай мяжой, паставіла свае дзяржаўныя нарматыўныя акты вышэй за міжнародныя дамоўленасці альбо кодэксы.

Сітуацыя даволі складаная. Фактычна адбыўся напад Расейскіх ваенных караблёў на ўкраінскія вайсковы караблі. Калі называць рэчы сваімі імёнамі, – гэта ўзброены канфлікт. Прычым усё адбылося ў вельмі грубай форме. Быў і абстрэл, і таран. „Нейкія піраты дваццаць першага стагоддзя,” – кажа Леанід Спаткай.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота bbc.com