Эксперт: У вайсковых планах Беларусь не разглядаюць як нейтральную



Кіраўнік праграмы “Усходняя Еўропа” Польскага інстытута замежных спраў Анна Дынэр падкрэсліла важнасць выніку саміта НАТА.

2285836

Палітолаг зазначыла, што рашэнне аб узмацненні ўсходняга фланга Альянсу адпудзіць Расею і пакажа, што НАТА здольнае хутка рэагаваць на выклікі.  У той жа ж час, Расея размясціла значна больш колькасныя дывізіі на мяжы з Беларуссю і Украінай. У такой сітуацыі Беларусь можа апынуцца паміж молатам ды кавадлам, хоць, трэба прызнаць, НАТА ўжо не разглядае яе як нейтральную дзяржаву:

– Вядома, што ў ваенных планах Беларусь не трактуецца як нейтральная дзяржава. Хаця б з-за яе прыналежнасці да  АДКБ і праграмы НАТА “Партнёрства дзеля міру”. Таксама Расея ў любы момант можа выкарыстаць пункты саюзнай дамовы аб сумеснай абароне агульных межаў. Тады яна можа або накіраваць свае ўзброеныя сілы альбо лакалізаваць ваенныя базы. De facto  яна кантралюе Беларусь і праз сітэму ПВО. Цяжка сабе ўявіць, што Беларусь застанецца белай плямай, праз якую расейскія сілі не ў стане будуць прайсці.

У той жа самы час Анна Дынэр зазначыла, што судзячы па апошніх дэкларацыях Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь гатова да супрацы з НАТА. Такая магчымасць ёсць, бо Беларусь з’яўляецца удзельніцай праграмы НАТА “Партнёрства дзеля міру”.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя

Фота sputniknewslv.com