Эксперт: Якая будзе сітуацыя ў рэгіёне восенню – ніхто дакладна не скажа
Да прэзідэнцкіх выбараў адносіны з Захадам не зменяцца, з такой заявай на прэсавай канферэнцыі выступіў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнцкія выбары – вельмі далёкая перспектыва, каб прадбачыць паляпшэнне адносінаў Менску і Брусэлю, зазначыў палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі. Сітуацыя змяняецца вельмі хутка, і наперадзе нас чакае інтэнсіфікацыя баявых дзеянняў, мяркуе эксперт.
– Вайна ва Украіне вельмі моцна ўплывае на сітуацыю ў рэгіёне і ў Еўропе. Нас запэўніваюць, што пасля халоднай зімы вясной звычайна акывізуюцца ўзбройныя канфлікты. Трэба чакаць падвышэння актыўнасці ў Расеі і ва Украіне, а Беларусь, безумоўна, ад гэтай сітуацыі залежыць. Казаць, што будзе восенню, я б так адназначна не сказаў бы.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі маюць адбыцца не пазней за 15 лістапада. Расейскія нацыяналістычныя выданні заклікаюць расейскага прэзідэнта ўмяшацца ў “выбарчы працэс” і падтрымаць больш лаяльнага Расеі кандыдата.
Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя