Экстранае пасяджэнне Рады бяспекі ААН



Рада бяспекі ААН 7 лютага правядзе экстранае пасяджэнне ў звязку з запускам КНДР уласнага спадарожніка. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе сусветнай арганізацыі, адзначае “Інтэрфакс”.

аан

Пасяджэнне, якое пройдзе ў закрытым рэжыме, склікаецца па ініцыятыве прадстаўнікоў ЗША, Паўднёвай Карэі ды Японіі, якія патлумачылі, што Пхеньян парушае рэзалюцыі Савету бяспекі, якія забараняюць КНДР ракетныя пускі з ужываннем балістычных тэхналогій. Названыя краіны ўжо выступілі за ўзмацненне жорсткасці міжнародных санкцый у дачыненні да Паўночнай Карэі.

Фота: Reuters