Выбары ў Польскі парламент выйграла партыя „Права і Справядлівасць” (абнаўляецца)



25 кастрычнік 2015 года ў Польшчы адбыліся парламенцкія выбары.

Сёлета ў іх перамагла партыя “Права і справядлівасць” (Prawa i sprawiedliwość). За яе свае галасы аддалі 37,58% выбарцаў. Другое месца заняла партыя “Грамадзянская платформа” (Platforma obywatelska), якую падтрымалі на выбарах 24,09% выбарцаў.

Beata-Szydło-i-Jarosław-Kaczyński-700x392        polishexpress

Прайшлі ў польскі Сейм таксама партыя “Кукіз15” (Kukiz’15) з 8,81 адсоткамі, партыя “Сучасная” (Nowoczesna), якая набрала 7,6% галасоў выбаршчыкаў, і “Польская сялянская партыя” (PSL) з лікам 5,13%.

У Сейм не патрапілі: блок аб’яднаных левых „Аб’яднаная Левіца” (Zjednoczona Lewica), КОРВІН (KORWiN)  і партыя “Разам” (Razem), паведамляе wyborcza.pl.

z19093462Q,Wyniki-wyborow-parlamentarnych

Паводле вынікаў апытанняў на выхадзе з выбарчых участкаў (экзіт-полаў), сёлетнія выбары ў парламент Польшчы выйграла партыя „Права і справядлівасць” (Prawa i sprawiedliwość), набраўшы 37,70 % галасоў выбаршчыкаў.

Warszawa, 22.10.2015. Wiceprezes PiS i kandydatka partii na premiera - Beata Szyd³o (C) na konwencji wyborczej partii, 22 bm. w Warszawie. (mr) PAP/Pawe³ Supernak

Такі вынік магчыма дазволіць партыі „Права і Справядлівасць сфармаваць” аднапартыйны ўрад. Нагадаем, што ў траўні кандыдат ад „Права і справядлівасці” Анджэй Дуда быў абраны прэзідэнтам Польшчы. Што гэта азначае для афіцыйнага Менску?

Каментуе палітолаг Валер Карбалевіч:

– Калі зараз пераможа ПіС, то атрымаецца, што будзе народная ўлада. Прэзідэнт, і парламент, і ўрад проста будуць адной партыяй, прычым партыяй, якая займала раней даволі крытычныя пазіцыі адносна рэжыму Лукашэнкі. Польшча магчыма паспрабуе неяк уплываць на палітыку Бруселя адносна Беларусі. Для афіцыйнага Менска такі расклад па меншай меры не самы лепшы.

Валер Карбалевіч не выключае пэўных карэктываў у беларуска-польскіх адносінах. У прыватнасці, па праблеме расколатага Саюзу палякаў на Беларусі.

Еўрадэпутат Ядвіга Віснеўска зазначыла, што ва ўсходняй палітыцы новага кіраўніцтва краіны асабліва будзе надзелена ўвага польскім меншасцям:

– Перад усім не забудзем пра палякаў на Усходзе. Час прыняць тых, якія дзясяткі гадоў чакаюць вяртання ў краіну. Не можа быць так, што шырока адкрываем дзверы для ўцекачоў з Афрыкі, а ўрад, які на шчасце сыходзіць, на жаль забыўся пра палякаў, якія ўжо шмат гадоў чакаюць. Адназначна будзем праводзіць вельмі абдуманую ўсходнюю палітыку, у хуткім часе будуць прадстаўлены кандыдаты на пасаду міністра, віцэ-міністра, якія акрэсляць кшталт нашай палітыкі.

Марыюш Блашчак зазначыў, што пакуль што не ведае, хто будзе гатовы раздзяліць з „Правам і Справядлівасцю” адказнасць за выкананне выбарчых абяцанняў:

– Мы не хочам улады для ўлады, мы хочам рэалізаваць тое, да чаго забавязаліся ў выбарчай кампаніі – гэта цэлы пакет законаў, хочам гэта ўвесці. Я не ведаю ці хтосьці з кааліцыі пагодзіцца з намі, але пачакаем, магчыма наша прапанова пераканае таксама іншых дэпутатаў у Сейме.

На другім месцы Грамадзянская платформа (Platforma obywatelska) з 23,60 %

На трэцім – партыя Кукіз15 (Kukiz’15) з вынікам: 8,70%.

Партыя „Сучасная” („Nowoczesna”) – набрала 7.70 % галасоў выбаршчыкаў.

Блок аб’яднаных левых „Аб’яднаная Левіца” (Zjednoczona Lewica) атрымаў, паводле экзіт-полаў, 7,50 %, але такі вынік не дазволіць гэтаму партыйнаму аб’яднанню прайсці ў парламент, бо яны, магчыма, не перакрочылі прадугледжаны для падобных аб’яднанняў павышаны выбарчы парог у 8%. Для паасобных партыяў выбарчы парог складае 5%.

Таксама у Сейм магчыма пройдзе Польская сялянская партыя (PSL)  з вынікам 5,20 %

wybary_2015

Першыя папярэднія афіцыйныя вынікі Дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы  плануе паведаміць 26 кастрычніка. Афіцыйныя вынікі, са звесткамі пра размеркаванне мандатаў, Камісія плануе абвесціць, 27 кастрычніка. Паводле папярэдніх дадзеных Права і Справядлівасць будзе мець 242 месцы ў парламанце, Грамадзянская платформа 133, Кукіз  44,  Партыя „Сучасная” – 22, Польская сялянская партыя – 18.

Кандыдатка на прэм’ера Бэата Шыдла падзякавала палякам за давер і адзначыла, што цяпер партыя мае вялікія абавязкі перад грамадзянамі Польшчы:

– У адносінах да нашых землякоў мы найбольш абавязаныя, трэба гэта падкрэсліваць, што гэты поспех у многіх месцах нашай цудоўнай краіны для людзей з’яўляецца вялікім задавальненнем, а таксама надзеяй. Мы не можам змарнаваць гэтую надзею, мусім быць з палякамі, мусім працаваць для палякаў.

Таксама старшыня “Права і Справядлівасці” Яраслаў Качыньскі перасцярог калегаў ад узвышэння, згадаўшы, што ўлада павінна служыць свайму народу:

– Ніякай помсты, ніякіх негатыўных эмоцый, ніякіх самастойных гульняў. Мы павінны памятаць, што свайго кшталту карнавал, якім з’яўляюцца выбары, скончыўся. Цяпер час працы выключна сутнаснай, а па-другое, трэба памятаць пра сціпласць.

Гэта першы такі выпадак у гісторыі дэмакратычнай Польшчы, калі адна партыя мае абсалютную большасць у парламенце. Таксама, паводле папярэдніх вынікаў выбараў, у польскі Сейм упершыню не патрапілі левыя сілы.

2015-10-26_Zavalnia_hatovy_da_supracy_PiS

2015-10-26_Zavalnia_abaviazki_PiS_fota (1)

2015-10-26_Zavalnia_abaviazki_PiS_fota (2)

2015-10-26_Zavalnia_abaviazki_PiS_fota (3)

Паводле неафіцыйных дадзеных на Падляшшы за “Права і Справядліваць” прагаласавала больш за 47% выбаршчыкаў. На Падляшшы ПіС можа атрымаць нават 9 з 15 мандатаў у Сейм. Грамадзянская платформа толькі 3. Па адным Польская народая партыя, “Сучасная Польшча” i партыя Паўла Кукіза.

Кандыдат ад Права і Справядлівасці Кшыштаф Юргель:

– Цешымся з такога выніку, з падтрымкі, якую аказала нам грамадства Падляшскага ваяводства. Гэта эфект шматгадовай працы, бо ўжо два гады ідзе выбарчая кампанія, прадстаўляем праграму.

Кандыдат ад камітэта Кукіз15 Адам Андрушкевіч:

– Будзем угаворваць ПіС, каб разам збудаваць канстытуцыйную большасць. Зрабіць с Сейма Устаноўчы сход, каб гэты Сейм стаў заняўся папраўкамі ў польскай Канстытуцыі.

Кандыдат ад партыі КОРВІН Шчэпан Баршчэўскі:

– Пытанне ці будзе воля да такіх дзеянняў з боку дамінуючага, а таксама іншых груповак.

Каб змяніць Канстытуцыю, патрэбна 307 галасоў. ПіС і Кукіз15 маюць 286 мандатаў. Калі ў парламент увойдзе партыя Януша Корвін-Міке, гэтыя тры групоўкі будуць мець патрэбную колькасць, каб пачаць працы над зменамі ў Канстытуцыі.

Беларускае Радыё Рацыя