Эмануэліс Зінгерыс: Для нас беларусы – гэта не расейцы



У Літве ўсё больш ідзе размоваў пра тое, каб прыраўняць беларусаў да расейцаў. Гэтае пытанне час ад часу падымае прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. І хоць Сейм Літвы не падтрымаў раней гэтую ідэю, але ўсё ж беларусы асцерагаюцца, што такое можа здарыцца.

Фота: delfi.lt

На пытанне, чаму так адбываецца, адказвае літоўкі палітык Эмануэліс Зінгерыс, кіраўнік літоўскай дэлегацыі пры парламентарнай асамблеі Рады Еўропы, член камітэта па замежных еўрапейскіх справах, віцэ-прэзідэнт Камітэта па еўрапейскіх справах Парламента Літвы.

Адзін раз ужо прагаласавалі, што беларусы – гэта не расейцы. Далей будзем трымаць тую ж самую лінію. Нягледзячы на тое, што нам цяжка зразумець на мяжы, хто гэтыя людзі, што гэта за плыні і ці могуць быць інфільтраваныя ў іх людзі з маскоўскай выведкі і беларускага КДБ. Для нас беларусы – гэта не расейцы. Мы 700 гадоў жылі разам з беларусамі, гэта Вялікае Княства Літоўскае. Толькі што пелі пра літоўскую „Пагоню” у беларускім гімне. Дык вось гэтая „Пагоня” вісіць тут над намі, над гмахам вялікіх князёў, яна нас аб’ядноўвае.

Рэпартаж слухайце ў далучаным гукавым файле.

Цяпер у Літве жыве 55 тысяч беларусаў. Са студзеня гэтага года беларусам выдадзена больш за 10 000 відаў на жыхарства. Па меркаванні літоўскіх уладаў, пагрозу Літве ўяўлялі 910 беларусаў – з іх 337 чалавек не атрымалі від на жыхарства, а 205-ці чалавекам ён быў скасаваны.

Беларускае Радыё Рацыя